Автор: Зiна ДРОЗД

15:04, 2 апреля 2010

Культура

remove_red_eye 116

Сустрэліся два пакаленні на адной мове

Удзельнікі хору ветэранаў сустрэліся 24 сакавіка са старшакласнікамі ліцэя № 1 падчас мерапрыемства “Пакуль жыве песня, жыццё не згасне. Сёння ў нашай хаце свята”.

Распарадчыцай свята была галоўны яго арганізатар, кіраўнік ліцэйскага музея “Вяртанне памяці” Таццяна Радомская. Дапамагалі ёй ліцэісты – аматары роднай спадчыны. “Гаспадарамі ў хаце” (вядучымі) былі дзесяцікласнікі Жэня Івашка  і Каця Дудко. На cцэне ліцэя ў выкананні Вікі Круголь, Насці Шахаўцовай, Юлі Кудрашовай, Валянціны Паўлючэнкі гучалі песні, вершы па-беларуску. З задавальненнем гледачы назіралі за развіццём падзей падчас інсцэніроўкі ўрыўка купалаўскай “Паўлінкі”, дзе галоўную ролю выконвала дзесяцікласніца Аксана Козел. У спектаклі прымалі ўдзел яшчэ Сяргей Бярэзіч, Аляксандра Столяр, Іван Гібеж.
Госці ліцэістаў – хор ветэранаў Дома афіцэраў – таксама падрыхтавалі канцэртную праграму. Гучалі песні, вершы, байкі ў выкананні жыхара вёскі Крошын, Героя Сацыялістычнай Працы Аляксандра Бабко, сямейнай пары  Кацярыны і Аляксандра Аляксандравых.

Вучні ліцэя суправаджалі гэтыя выступленні шчырымі апладысментамі і не хацелі адпускаць са сцэны сталых артыстаў.

Такія сустрэчы, на якіх вучні сустракаюцца са сталымі жыхарамі горада і падчас якіх размова адбываецца па-беларуску, праходзяць у ліцэі рэгулярна. Гасцямі вучняў ужо былі ветэраны вайны і працы, былыя малалетнія вязні канцлагера.

РЕКЛАМА

«Падобныя мерапрыемствы, якія  нашы вучні ўспрымаюць з ахвотай і ў якіх самі ўдзельнічаюць з задавальненнем, пераконваюць у тым, што маладое пакаленне цікавіцца гісторыяй свайго краю і яму  неабыякавы лес роднай мовы, – адзначыла «IP»  кіраўнік музея ліцэя Таццяна Радомская. –  Сучаснаму пакаленню дастаткова толькі пачаць размаўляць па-беларуску, і ўсё атрымаецца, бо веданне роднай мовы закладзена ў іх з генамі – яны нарадзіліся ў Беларусі ад беларусаў».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up