Автор: Тамара САВIЧ

15:26, 11 марта 2010

Культура

remove_red_eye 130

Графічныя краявіды мастака Юрыя Хілько

На выставе «Пасляслед» нашага земляка Юрыя Хілько, якая адкрылася ў выставачнай зале  краязнаўчага музея 4 сакавіка, прадстаўлена 45 карцін. Выставу аўтар прысвяціў сваім бацькам – Івану і Марыі Хілько.

Сябра Саюза мастакоў Беларусі, выкладчык Юрый Хілько адкрыў трэцюю па ліку выставу ў нашым горадзе. Першы раз аўтар выстаўляў карціны ў далёкім 1996 годзе. З тых часоў, як заўважылі прысутныя, манера мастака значна змянілася – творы сталі больш прафесійнымі, вобразна насычанымі і адметнымі. Карціны прадстаўленыя на выставе, створаны ў асноўным за апошнія тры гады.

…Імгненні часу, беларускія краявіды, гістарычныя постаці і асобы сучаснасці – да ўсяго гэтага Юрый Хілько знаходзіць свой падыход і сваё стаўленне. «Ідэі карцін нараджаюцца бессупынна – трэба толькі пільна сачыць і назіраць за жыццём, за людзьмі, якія акружаюць цябе, за падзеямі навокал – і не будзе недахопу ў ідэях», — кажа аўтар. Адну з карцін выставы аўтар падараваў у фонд краязнаўчага музея нашага горада. Дарэчы, у недалёкай будучыні Юрый Хілько плануе стварыць цыкл карцін, прысвечаных цалкам роднаму гораду — Баранавічам. Сам мастак, які цяпер жыве ў Мінску і з’яўляецца загадчыкам кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, расказвае, што з задавальненнем падарожнічае па Беларусі.

«Трэба ведаць сваю краіну, знаёміцца з цікавымі мясцінамі. Вось і ў гэтым годзе я разам са сваімі студэнтамі планую паехаць на практыку ў вёску Грушаўка, дзе захавалася цудоўная сядзіба, якую, на жаль, ніхто не даглядае», — расказвае Юрый Хілько. Да слова, і асноўную карціну выставы «Нёманскія віры» аўтар намаляваў пад уплывам пасля сваіх падарожжаў. Наведаць выставу можна да 23 сакавіка.

РЕКЛАМА

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up