Автор: Алесь ГIЗУН

17:33, 4 марта 2010

Общество

remove_red_eye 49

Сакавік з даждамі і мокрым снегам

У пачатку вясны будзе пахмурна і вільготна. У сярэдзіне тыдня пахаладае.

Начальнік службы гідраметэа-прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў паведаміў Intex-press, што пачатак вясны на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца пахмурным, з мокрым снегам і дажджамі.
З серады, 3 сакавіка, прагназуецца пахаладанне. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 5 да плюс 2, пры праясненнях – да мінус 7 градусаў.

У чацвер, 4 сакавіка, у краіне пахаладае яшчэ больш. Удзень – да мінус 5, уночы – да мінус 9, пры праясненнях – да мінус 13.

Але ўжо перад выхаднымі, 6 і 7 сакавіка, зноў пацяплее.

РЕКЛАМА

Па словах Дзмітрыя Рабава, у другой дэкадзе сакавіка прагназуецца няўстойлівае, пахмурнае надвор’е, з малой колькасцю сонечных дзён. Паветра ўночы будзе прагравацца да плюс 2 – плюс 4 градусаў, уночы да плюс 6.
У трэцяй дэкадзе сакавіка пацяпленне працягнецца. У паўднёва-заходніх рэгіёнах у асобныя дні паветра будзе прагравацца да плюс 10 – плюс 13 градусаў.
У цэлым сакавік чакаецца ў межах кліматычнай нормы як па колькасці ападкаў (29 – 44 мм), так і па тэмпературы паветра (мінус 3 – плюс 1).

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up