Автор: Виктар СЫРЫЦА

10:28, 1 марта 2010

Культура

remove_red_eye 103

Музыкам нагадалі пра Забэйду-Суміцкага

Баранавіцкія сябры ТБМ адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы культурнай акцыяй.

22 лютага да Дня роднай мовы, які адзначаўся ў нядзелю, сябры Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ўручылі дырэкцыі музычнага вучылішча кнігу нашага краязнаўцы Алеся Горбача “Песняй даваў людзям радасць”. Гэта кніга пра знака-мітага беларускага спевака Міхася Забэйду-Суміцкага, якога пры жыцці прыраўноўвалі да Леаніда Собінава, Ціта Скіпа, Энрыка Карузы. У гэтым годзе спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння  слаўнага опернага спевака Міхася Забэйду-Суміцкага, пра якога так шмат пісала харбінская, італьянская, польская, чэшская прэса. Такая доля ўсіх эмігрантаў, што яны змушаны аддаваць сваю працу і талент таму народу, дзе яны жывуць. Савецкія ўлады зрабілі ўсё, каб на Радзіме людзі нічога не ведалі пра беларуса-эмігранта, які спяваў на 17-ці мовах свету і не зрокся беларускай мовы. Вось чаму цяперашнія беларусы вельмі мала ведаюць пра беларускага    эміграцыйнага спевака, голас якога зачароўваў мільёны сэрцаў у Еўропе, Азіі, Амерыцы. Таму ў Міжнародны дзень роднай мовы сябры ТБМ падарылі кнігу пра беларускага спевака Міхася Забэйду-Суміцкага выкладчыкам і студэнтам музычнага вучылішча, каб яны памяталі славутыя імёны Беларусі.

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up