Автор: Алесь ГIЗУН

15:00, 4 февраля 2010

Общество

remove_red_eye 102

Ранняй вясны не будзе

У лютым прагназуецца больш ападкаў, чым было ў студзені. А тэмпература паветра ў асобныя ночы будзе яшчэ дасягаць мінус 30 градусаў.

Як распавёў «IP» начальнік службы метэа-прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, чарговы антыцыклон, які за-вітае ў Беларусь ужо напрыканцы гэтага тыдня, зноў прынясе нам пахаладанне. Дзённыя тэмпературы будуць вагацца ад мінус 4 да мінус 11 градусаў, начныя – ад мінус 6 да мінус 18. У асобныя ночы магчыма паніжэнне тэмпературы да мінус 18 градусаў.

Другая дэкада лютага, паводле прагнозаў сіноптыкаў, абяцае быць яшчэ халаднейшай. Месцамі ўночы слупок тэрмометра будзе паказваць да мінус 30 градусаў.

Увогуле сярэднемесячная тэмпература ў лютым чакаецца ў межах кліматычнай нормы (мінус 3,5 – 8 градусаў). А вось колькасць ападкаў прагназуецца на 20% звыш нормы (норма складае 28 – 40 мм). Толькі ў трэцяй дэкадзе лютага атмасфера пачне змяняцца на вясну. Маразы пачнуць спадаць. Тэмпература паветра ў асобныя дні будзе прагравацца да плюс 1 – плюс 5 градусаў. У гэту пару, папярэджваюць сіноптыкі, трэба чакаць маштабных паводак.

РЕКЛАМА

Даведка INTEX-PRESS

Першы месяц зімы выдаўся сёлета ў Беларусі надзвычай снежны і халодны, калі сярэднемесячная  тэмпература была на 5 градусаў ніжэй за норму. Апошнім разам настолькі халодны студзень быў у Беларусі ў 1987 годзе. Аднак, нягледзячы на ўражвальныя сумёты снегу ў Баранавічах, вышыня снежнага покрыва ў нашым горадзе – самая нізкая ў вобласці (20 см). Для параўнання: у Брэсце – 34 см, у Ганцавічах  – 33 см. Але найбольш насыпала ў Нарачы: ажно паўметра.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up