Новости / Cпорт

Як выступяць беларускія алімпійцы?

3.02.2010, 14:52 / remove_red_eye 97 / chat_bubble

Прыміце ўдзел у конкурсе!

Паўсотні беларускіх спартсменаў (а дакладней – 48) заслужылі права выступаць на зімовых Алімпійскіх гульнях-2010 у Ванкуверы. Прычым палову ад гэтай колькасці складае каманда хакеістаў. Астатнія месцы размеркаваліся так: біятлон – 10 чалавек, фрыстайл – 6, горныя лыжы – 2, канькабежны спорт – 1, лыжныя гонкі – 6. Акрамя таго, некалькі спартсменаў чакаюць так званай «wild card», калі Міжнародны алімпійскі камітэт можа дапусціць спартсмена на Гульні па-за конкурсам. Сярод іх канькабежка Анжаліка Кацюга – некалі мэдалёвае спадзяванне Беларусі, рэалізавацца якому перашкодзіў допінгавы скандал.

Нагадаем  нашым чытачам, што на папярэдніх Алімпіядах нашым спартсменам удалося заваяваць два медалі.  На маючай адбыцца, на погляд «IP», мы таксама можам змагацца за мэдалі. Найперш, фрыстайл – сёння, напрыклад,  Антон Кушнір у лідэрах на этапах Кубку свету. Біятлон, дзе ў нас вельмі перспектыўная спартсменка Дар’я Домрачава, калі не пачне «шпурляць» па чужых мішэнях. Трэці від спорту, дзе можна спадзявацца на добры выступ,  –  лыжы, дзе асноўныя надзеі на Сяргея Далідовіча. Таксама можна спадзявацца і на хакеістаў, улічваючы, што ў Солт-Лэйк Сіці яны былі чацвёртымі.

Адным словам, рэдакцыя газеты вырашыла правесці конкурс сярод сваіх чытачоў на лепшы прагноз выступлення беларускіх  спартсменаў на чарговых зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Вам, паважаныя прыхільнікі спорту, прапануецца да 12 лютага (па штэмпелі на канверце), даслаўшы ліст у рэдакцыю ці пакінуўшы свой допіс на сайце intex-press.by,  прадказаць выступленне беларускіх спартсменаў у розных відах Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы.  

РЕКЛАМА

Усіх прыняўшых удзел у конкурсе чакаюць сувеніры ад «IP». А трое лепшых прагназістаў атрымаюць  і каштоўныя падарункі.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up