Новости / Культура

Баранавіцкі паэт атрымаў Мядовую прэмію

21.01.2010, 14:40 / remove_red_eye 128 / chat_bubble

Мядовую прэмію (пуд мёду і дыплом) за 2009 год атрымаў баранавіцкі паэт Алесь Корнеў за зборнік вершаў «Неўтаймоўны сексафон».

Уручэнне штогадовай берасцейскай мядовай літаратурнай прэміі, якую заснаваў у 2001 годзе пружанскі прадпрымальнік Мікалай Папека, адбылося ў Пружанах ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»                     14 студзеня 2010 года.

Алесь Корнеў – адзін з самых вядомых паэтаў Берасцейскай вобласці. Ён – аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў вершаў. У такіх зборніках,  як «Услед за ластаўкай», «Грае раніца зару», Алесь Корнеў апявае прыгажосць роднай зямлі і яе людзей. А ў зборніку вершаў «Крыжы зямелькі нашае» аўтар у вершаванай форме паказвае трагічна-гераічную гісторыю нашай зямлі. Але найбольш паэт Корнеў (па прафесіі доктар-дэрматолаг) праславіўся любоўнай лірыкай, раскрыццём інтымных адносін паміж мужчынам і жанчынай.

Жыве ўва мне тваё святло і аўра,

РЕКЛАМА

І твой настрой – узвышаны мажор.

Ты для мяне, як Проксіма цэнтаўра,

Бліжэйшая з усіх нябесных зор.

Алесь Корнеў «Пад зоркай Мілавіцай»

Пра такое прыгожае каханне і амурныя адносіны апяваецца ў збор-ніках вершаў «Жаночыя напевы», «Пад зоркай Мілавіцай», «Неўтаймоўны сексафон».

На ўрачыстай імпрэзе ўручэння Мядовай прэміі выступілі таксама баранавіцкія і берасцейскія паэты і навукоўцы Алесь Каско, Міхась Маліноўскі, Лявон Баласюк, Уладзімір Барысюк, Яўген Баласін, Іван Лагвіновіч. А барды Таццяна Рэпічава і Алесь Паплаўскі праспявалі свае цудоўныя песні.

Сябры і прыхільнікі роднага слова шчыра віншуюць спадара Алеся Корнева з прыгожай і заслужанай узнагародай.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up