Автор: Руслан Равяка

12:50, 15 января 2010

Культура

remove_red_eye 93

Баранавіцкая зіма на старых паштоўках

Прапануем вам выявы паштовак горада  Баранавічы ўзімку, зробленых падчас Першай сусветнай вайны. Тагачасныя снежныя і марозныя зімы былі нязвыклымі  для нямецкіх салдат,  і тыя з задавальненнем дасылалі дахаты вось такія паштоўкі.

Як відаць, нават у ваеннае ліхалецце ды пры нязвыклых умовах надвор’я  немцы знаходзілі сабе забавы.

РЕКЛАМА

У той самы час  паштоўкі дазваляюць нам убачыць, як выглядаў горад у тыя зімы. Напрыклад, вось адлюстраваны краявід каля праваслаўнай царквы, што згарэла ў 1921 годзе. 

А вось сучасная вуліца Савецкая крыху далей ад цэнтра, за немцамі – Нauptstrasse, што значыць Галоўная вуліца.

 Зімовая сцэнка,  звычайная для таго часу і захапляльная для нас, змешчана на маляванай паштоўцы драўлянай праваслаўнай капліцы, каля могілак – сучасная плошча Леніна.

На старых паштоўках з выявамі нашага горада добра відаць, што беларускія зімы былі снежнымі, а сумёты вялікімі.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up