«Калядная мазаіка» заззяла ў выставачнай зале
Выстава «Калядная мазаіка» баранавіцкіх мастакоў Вольгі і Уладзіміра Рамейкаў адкрылася ў выставачнай зале напярэдадні Нараджэння Хрыстова.
На экспазіцыі прадстаўлена больш за сорак прац розных жанраў – гэта спакойныя марскія і сельскія пейзажы, і яркія нацюрморты, і стрыманая графіка, і партрэты. Ёсць тут і працы, якія ў снежні мінулага года ўдзельнічалі ў выставе «Дыялогі», што праходзіла ў Мінску.
«Калядная мазаіка» будзе працаваць да 30 студзеня. Фотарэпартаж аб выставе можна паглядзець на сайце www. intex-press.by.
Комментарии
Правила комментирования
Оставить комментарий