Автор: Тамара САВІЧ

11:01, 18 декабря 2009

Культура

remove_red_eye 124

Да 70-годдзя бібліятэкі

Да 70-годдзя цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая,  якое адзначалася 4 снежня, лепшыя яе супрацоўнікі былі ўзнагароджаны граматамі і лістамі падзякі.

Святочныя мерапрыемствы доўжыліся на працягу тыдня. Сярод іх  – выставы рэдкіх і старых кніг, сустрэчы з прадстаўнікамі Інстытута Гётэ, з якім бібліятэка супрацоўнічае ўжо пяць гадоў, “модны” паказ студэнтаў каледжа лёгкай прамысловасці.

Фінальным акордам свята стала вечарына “Бібліятэка – наш цёплы дом”.

Падчас вечарыны лепшым супрацоўнікам бібліятэкі былі ўручаны граматы і лісты падзякі. Граматамі аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама ўзнагароджаны Алена Бубен, Ірына Серафімовіч, Жанна Панамарова, Ірына Чарніенка, Алена Дараненка, Алена Усцьян. Граматамі абласнога прафкама – Валянціна Лапато, гарадскога прафсаюзнага камітэта – Ірына Пабярэжная і Вольга Мельнікава. Людміла Краўз узнагароджана граматай Баранавіцкага выканаўчага камітэта, Анжаліта Бянько, Лілія Шлык і Людміла Галаўко адзначаны лістамі  падзякі гарадскога Савета дэпутатаў, а Людміле Мак-сімовіч і  Наталлі Урублеўскай былі ўручаны граматы ад Брэсцкага абласнога ўпраўлення культуры.

РЕКЛАМА

Як адзначыла начальнік аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама Вольга Фурса, у бібліятэцы працуюць “самыя разумныя жанчыны Баранавіч, якія ствараюць утульнасць і імкнуцца дапамагчы кожнаму чытачу ў пошуках інфармацыі”.   

“Безумоўна, усё, што мы сёння маем у бібліятэцы ў плане абслугоўвання, – гэта ўчарашні дзень, але ў планах у нас далейшае развіццё  і выкарыстанне  навейшых тэхналогій у сістэме  бібліятэкі”, – сказала Вольга Фурса.

 Як адзначыла дырэктар бібліятэкі Вольга Аляксеенка, з будучага года плануецца запусціць сайт бібліятэкі і наладзіць віртуальнае абслугоўванне чытачоў, а таксама даць  магчымасць чытачам даведвацца праз інтэрнэт аб наяўнасці той альбо іншай кнігі ў фондах бібліятэкі, і нават замовіць яе ў рэжыме онлайн.  Таксама на сайце бібліятэкі чытачы змогуць наведаць віртуальныя выставы, пазнаёміцца з новымі паступленнямі ў фонды бібліятэк.

З цягам часу  “на абанеменце” плануецца ўвесці самаабслугоўванне пры дапамозе так званых “электронных варот”: на кнігі будуць нанесены штрых-коды, якія будуць аберагаць кнігі ад крадзяжу. Разам з тым чытач сам зможа выбраць кніжку, якая яму даспадобы.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up