Автор: Тамара Савич

10:55, 4 декабря 2009

Культура

remove_red_eye 101

Выстава Уладзіміра Рамейкі “Дыялогі” цяпер і ў Мінску

Выстава баранавіцкага мастака-рэаліста Уладзіміра Рамейкі «Дыялогі» адкрылася 24 лістапада ў сталічным музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.

У экспазіцыі прадстаўлена 33 творы, якія можна аднесці, па словах аўтара, і да графікі, і да жывапісу адначасова.

Гэтыя карціны мала нагадваюць звыклыя рэалістычныя пейзажы, што для мастака-рэаліста не зусім характэрна  і месцамі незвычайна. Праз гэту выставу, на думку аўтара, ён можа весці з гледачом размову на трохі іншай мове – максімальна сціплай і аптымальна выразнай – нешта не заўважыць, закрэсліць, але нешта і не толькі акцэнтаваць, але і гіпербалізаваць сціплымі фарбамі, перадаць алегорыямі і сімваламі.
Адыход мастака традыцыйнай рэалістычнай школы ад звычайных рэалістычных выяўленчых сродкаў – шматколернай палітры, зразумелых сілуэтаў — супала з пачаткам новага стагоддзя. Праекту «Дыялогі» папярэднічалі, па словах аўтара, гады падарожжаў, творчых і чалавечых роздумаў і перажыванняў, узлёты фантазіі, духоўныя пошукі, здрада і каханне…

«Я прыхільнік яркіх фарбаў, колер для мяне – стваральнік вобразаў. Але тое, што зарадзілася ў маёй галаве, не патрабуе колеру, няхай будзе лёгкім і светлым. Няхай застанецца толькі галоўнае», – паясняе аўтар такі нехарактэрны выбар формаў і колеру сваіх твораў.

РЕКЛАМА

Дасягнуць паразумення паміж аўтарам і гледачом дапамагаюць вершаваныя назвы карцін у стылі японскіх танку, якія напісала жонка мастака Вольга Рамейка.

На палотнах часцей за ўсе можна угадаць постаць Жанчыны, як увасабленне жаноцкасці і прыгажосці, а таксама возбраз Ворана – сімвал мудрасці і вечнасці, пясочны гадзіннік і ліхтар – як пастаянныя спадарожнікі чалавека. Па тым, як змяняецца постаць на карцінах, можна прасачыць, як змяняецца жыццё чалавека, як на яго дзейнічае Сусвет, што хвалюе і што ўзрушвае чалавека. Выстава пра жыцце ці, хутчэй, выстава-размова аб жыцці.

Выстава «Дыялогі» ўжо выстаўлялася ў Баранавічах у 2002 годзе, а таксама пабывала ў Брэсце, Польшчы і Германіі.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up