Автор: Аляксей БЕЛЫ

10:55, 4 декабря 2009

Культура

remove_red_eye 180

Ва універсітэце гучалі вершы

У першым міжвузаўскім конкурсе чытальнікаў  імя Уладзіслава  Галубка, які  прайшоў 25 лістапада ў Баранавіцкім дзяржаўным  універсітэце, узялі ўдзел  17 студэнтаў розных навучальных  устаноў нашай рэспублікі.

Месца яго правядзення было выбрана  не выпадкова. Па-першае, беларускі драматург, празаік, рэжысёр Уладзіслаў Галубок (Голуб), які 20 снежня 1928 года першым атрымаў ганаровае званне народнага артыста БССР, нарадзіўся ў 1882 годзе на станцыі Лясная, недалёка ад Баранавіч. Па-другое, Баранавіцкі універсітэт мае ўжо шматгадовую традыцыю правядзення аднайменнага ўнутрывузаўскага конкурсу.

Удзел у конкурсе ўзялі студэнты з БарДУ, а таксама Віцебскага і Мінскага педуніверсітэтаў. У гэты дзень у зале гучалі вершы Аркадзя Куляшова, Яўгеніі Янішчыц, Ніла Гілевіча, Пімена Панчанкі, Якуба Коласа, а таксама ўласныя творы студэнтаў.

Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсантаў, дакладней канкурсантак, бо ўдзел у конкурсе браў толькі адзін мужчына.  Пераможцы конкурсу былі адзначаны дыпломамі, граматамі і прызамі.
Як адзначыла старшыня журы конкурсу, старшы выкладчык Баранавіцкага універсітэта Ада Шахнюк, гэты конкурс цяпер будзе традыцыйным і ёсць спадзяванне, што кола яго ўдзельнікаў з іншых ВНУ пашырыцца.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также

Названа лучшая одежда осени

20 часов назад remove_red_eye 1060
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up