Автор: Алесь ГIЗУН

12:27, 4 декабря 2009

Общество

remove_red_eye 89

Пачатак снежня будзе бясснежным

Сапраўдная зіма са снегам і маразамі прыйдзе сёлета не раней за сярэдзіну снежня, прагназуюць сіноптыкі.

Па словах начальніка службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрыя Рабава, у апошнія дні ў Беларусі ўсталявалася надвор’е, характэрнае для другой паловы кастрычніка. Такая цёплая восень, як сёлета, здараецца ў Беларусі раз на дваццаць гадоў.

Па словах спецыяліста, анамальна цёплае надвор’е будзе абумоўліваць і першую палову зімы.
Пачатак снежня будзе цяплейшым за кліматычную норму ажно на 5 – 8 градусаў (снежаньская норма: мінус 2 – мінус 5 градусаў). Удзень чакаецца ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, уночы – ад 2 да 9. Месцамі прагназуюцца ападкі і туман, які будзе трымацца амаль круглыя суткі.

У выхадныя дні крыху пахаладае (удзень будзе ад 0 да плюс 5, уночы – ад мінус 3 да плюс 2. Аднак у пачатку наступнага тыдня зноў пацяплее.

РЕКЛАМА

Увогуле, па словах Дзмітрыя Рабава, снежань як па тэмпературы, так і па асадках чакаецца блізкім да кліматычнай нормы. Але характэрнае для снежня надвор’е чакаецца толькі ў другой палове месяца.

Поделиться:
Читать также

Лукашенко пригласили в Париж

53 минуты назад remove_red_eye 69
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up