Новости / Культура

«У Беларусі будучае, як і мінулае, непрадказальнае

26.11.2009, 16:15 / remove_red_eye 132 / chat_bubble

Творчая сустрэча з літаратарам Анатолем Тарасам, які піша пра гісторыю Беларусі, адбылася 22 лістапада ў Баранавічах, па ініцыятыве сяброў Таварыства беларускай мовы.

На жаль, аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама адмовіўся выдзеліць залу Цэнтральнай бібліятэкі для гэтай сустрэчы, таму яна адбылася на прыватнай кватэры па вуліцы Міцкевіча.

Анатоль Тарас сёння адзін з самых папулярных аўтараў гістарычных кніг, яго творы карыстаюцца папулярнасцю і выклікаюць вялікі рэзананс сярод чытачоў.

Так, пад рэдакцыяй Анатоля Тараса выйшла кніга «Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV-XVIІ веках» (перавыдавалася тры разы фантастычным для Беларусі тыражом 10 000 экзэмпляраў). Цікава, што гэта кніга нават разглядалася спецыяльным камітэтам Дзяржаўнай Думы Расіі, заклапочанай ростам антырасійскіх настрояў у беларускім грамадстве.

РЕКЛАМА

Акрамя таго, аўтар-выдавец прэзентаваў кнігі «Анатомия ненависти. Российско-польские конфликты в XVIII-ХХ веках», «История имперских отношений: белорусы и россияне», «Тайны белорусской истории».
Анатоль Тарас заняўся гісторыяй, каб абудзіць цікаваць беларусаў да роднай гісторыі і перавярнуць свядомасць людзей. Ён сцвярджае, што ў незалежнай Беларусі да гэтага часу засталася бальшавіцкая ідэалогія – няма СССР, няма КПСС, а іх ідэалогія жыве. Таму аўтар спрабуе ацаніць айчынную гісторыю з пазіцыі беларусаў. У сваіх кнігах ён бліскуча паказаў, як Польшча і Расія ўжо некалькі стагоддзяў змагаюцца за Беларусь, расказвае пра трагічны лёс людзей, што апынуліся ў самым цэнтры гэтай крывавай барацьбы.

Анатоль Тарас піша свае кнігі, каб беларусы ведалі і ганарыліся беларускай гісторыяй. Тарас сцвярджае, што нас чакаюць вялікія перамены, што будзе цяжка, але вельмі цікава жыць, а   пакуль Беларусь – адзіная ў Еўропе краіна, у якой  будучае, як і мінулае непрадказальнае.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up