Автор: Алесь ГIЗУН

12:24, 30 октября 2009

Общество

remove_red_eye 70

Продкам не баліць?

Паколатыя і паваляныя помнікі, пакручаныя жалезныя крыжы і агароджы ўбачыў карэспандэнт «IP» на старых каталіцкіх могілках у вёсцы Крашын пасля зачысткі гэтага месца ад прысадаў.

Відовішча на кладах пры касцёле Найсвяцейшага Божага Цела (таго самага, у якім вісіць славутая жырандоля Паўлюка Багрыма) нават для старонняга вока – жахлівае. Таму спакой мясцовых жыхароў спачатку здзівіў, пасля насцярожыў. У людзей – ніякіх крыўдаў, ніякага абурэння. Некаторых бабулек больш абурыла наша дапытлівасць.

Малады ксёндз размаўляць адмо-віўся, спаслаўшыся на некампетэнтнасць у тэме. Ад астатніх кабет урэшце даведаліся, што вяскоўцы доўга і даўно шукалі таго, хто пасёк бы ім дрэвы на могілках. Усе адмаўляліся, бо не хацелі бурыць надмагіллі.

У МНС нібыта пагадзіліся прыбраць дрэвы без шкоды для помнікаў, аднак запрасілі за працу завялікія для вяскоўцаў грошы: каля паўтара мільёны за дрэва… Па сведчаннях жыхароў Крашына, дрэвы папляжылі «двое мясцовых» хлапцоў, якім вяскоўцы талакой сабралі каля 5 млн рублёў.

РЕКЛАМА

Цікава, што пашкоджанымі апынуліся толькі старыя пахаванні каталікоў к. XIX – пач. XX ст. у цэнтры мо-гілак. Дрэвы над пазнейшымі магіламі, дзе сёння хаваюць ужо не толькі каталікоў, але і праваслаўных, стаяць некранутымі. Інакш, думаецца, гоман вакол парушаных свежых магіл быў бы ладна большы. А продкі хіба абурацца?

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up