Автор: Тамара САВІЧ

11:10, 30 октября 2009

Культура

remove_red_eye 105

80 год краязнаўчаму музею

Выстава «Тут зберагаюць спадчыну» да 80-годдзя краязнаўчага музея  і 25-годдзя выставачнай залы  адкрыта  27 кастрычніка.

Музей з’явіўся ў Баранавічах дзякуючы прафесару польскай гімназіі Леанарду Турскаму ў кастрычніку 1929 года.  Тады ён быў адкрыты тры  дні ў тыдзень – у суботу, нядзелю і панядзелак.

Зараз у музеі захоўваецца больш за 60 тысяч экспанатаў, большую частку якіх гледачы ніколі не бачылі: звычайна ў асноўнай экспазіцыі краязнаўчага музея ўдзельнічае не больш за 2 000 экспанатаў. Як адзначыла навуковая супрацоўніца музея Ірына Вароніна, сёння ў фондах захоўваецца вялікая колькасць рэдкіх і цікавых экспанатаў, шмат дакументаў, фатаграфій, а таксама  калекцыі карцін, скульптур, прадметаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, чыгуначныя ліхтары, самавары, посуд, медалі, тэкстыль. На гэты раз наведвальнікі змогуць ўбачыць  унікальную шафу, якую прывезлі з Грушаўкі каля 20 год назад, фатэль і фрагмент кафеля з маёнтка Рэйтанаў, статут Вялікага княства Літоўскага 17 стагоддзя.

На адкрыцці выставы прысутнічалі таксама ранейшыя кіраўнікі музея Валерый Палікарпаў, Станіслаў Шчарбакоў, вядомыя мастакі нашага горада.  Падчас адкрыцця выставы за плённую працу былі адзначаны і супрацоўнікі музея.  Граматамі аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама ўзнагародзілі  Ірыну Чырко і Тамару Каласоўскую, а ганаровай граматай гарадскога  Савета дэпутатаў  – Ірыну Сайко.
Выстава працягнецца да шостага снежня.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up