Новости / Общество

Магія лічбаў на Дзень маці

23.10.2009, 10:56 / remove_red_eye 56 / chat_bubble

Гэта нейкая магія. На Пакровы Прасвятой Багародзіцы, у Дзень маці,  14 кастрычніка, у Баранавічах нарадзілася акурат чатырнаццаць дзетак – сем хлопчыкаў і сем дзяўчатак.

Цікава, што звычайна ў горадзе ў сярэднім нараджаецца меней дзяцей. Так, 13 кастрычніка, у Баранавічах нарадзілася ўдвая меней дзетак, а праз дзень, 15 кастрыч-ніка баранавіцкія акушэры толькі двойчы прымалі роды. Выглядае, што нашы жанчыны сапраўды парупіліся ў чырвоны дзень календара і парадавалі сваіх сужэнцаў.

Як паведамілі «IP», усе роды 14 кастрычніка прайшлі без асаблівых цяжкасцяў, а ўсе дзеткі нарадзіліся здаровымі.

Першай і, дарэчы, упершыню статус маці 14 кастрычніка атрымала 26-гадовая жыхарка Баранавіч Алёна Шчарбацэвіч, якая нарадзіла ў гэты дзень дзяўчынку.

РЕКЛАМА

Па словах маладой маці, яны з мужам да апошняга чакалі сына Мацвея, але нарадзілася маленькая Марыя.
«Абавязкова яшчэ вернемся ў радзільны дом па сына», – сказала карэспандэнту  Алёна Шчарбацэвіч.

Даведка «INTEX-PRESS»

За дзевяць месяцаў 2009 года ў Баранавічах нарадзілася 2 463 дзетак. Гэта на 86 немаўлятак больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up