Автор: Алесь ГIЗУН

12:46, 16 октября 2009

Политика

remove_red_eye 97

Баранавіцкія ўлады не дазволілі пікет супраць смяротнага пакарання

Баранавіцкі гарвыканкам не дазволіў грамадскасці правесці пікет супраць смяротнага пакарання.

Сяргей Гоўша, Карней Пятровіч і гісторык Віктар Сырыца планавалі правесці пікетаванне  10 кастрычніка, абвешчаны ААН Міжнародным днём барацьбы за скасаванне смяротнага пакарання.

яргей Гоўша, Карней Пятровіч і гісторык Віктар Сырыца планавалі правесці пікетаванне  10 кастрычніка, абвешчаны ААН Міжнародным днём барацьбы за скасаванне смяротнага пакарання.

Адмова гарвыканкама была лаканічнай: «Ваша заява аб правядзенні пікета ў г. Баранавічы 10 кастрычніка 2009 года не адпавядае дзейсным нарматыўным актам. На падставе вышэйдадзенага Баранавіцкі гарвыканкам адмаўляе Вам у правядзенні масавага мерапрыемства».

РЕКЛАМА

«Мала таго, што мы атрымалі адказ на сваю заяву ад 24 верасня толькі за два дні да заяўленай даты мерапрыемства, дык нам нават не патлумачылі, у чым канкрэтна наша заява не адпавядае нарматыўным актам», – пракаментаваў «IP»  адзін з заяўнікаў, сябра незарэгістраванай грамадскай праваабарончай арганізацыі «Наша вясна» Сяргей Гоўша.

Сёння ініцыятары правядзення пікета рыхтуюцца падаваць скаргу ў пракуратуру г. Баранавічы на змест і на парушэнне тэрмінаў адказу на іх заяву.

На думку заяўнікаў, смяротнаму пакаранню сёння няма месца ў цывілізаваным і дэмакратычным грамадстве, заснаваным на вярхоўнасці права. «Пакуль будзе існаваць такая форма пакарання, будзе прысут-нічаць і рызыка абвінавачвання невінаватага чалавека, што ўжо мела месца ў беларускай судовай практыцы», – адзначыў Сяргей Гоўша.

Даведка INTEX-PRESS

Беларусь – сёння адзіная краіна Еўропы, якая захоўвае смяротнае пакаранне як від крымінальнай адказнасці. Выкананне прысуду ў нас адбываецца праз расстрэл. У іншых краінах свету для ўзаконенага пазбаўлення жыцця сёння выкарыстоўваюць таксама электрычны стул, смяротныя ін’екцыі, газавыя камеры і павешанне. У асобных мусульманскіх краінах да нашых дзён практыкуецца забіццё чалавека камянямі.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up