Новости / Политика

Эканамічныя стасункі – важнейшы падмурак іншых адносін

9.10.2009, 14:09 / remove_red_eye 142 / chat_bubble

Адным з накірункаў праграмы «Усходняе партнёрства» становіцца падтрымка беларускай эканомікі, дапамога ў развіцці малога і сярэдняга бізнесу і падрыхтоўка беларускіх прадпрыемстваў да выхаду са сваёй прадукцыяй на еўрапейскі рынак. А ён даволі ёмкі. Дастаткова нагадаць, што гэта больш за 480 мільёнаў спажыўцоў. Развіццё эканамічных стасункаў Беларусі і Еўрапейскага Саюза дапаможа павялічыць рост беларускага гандлю і істотна ўзмацніць далейшае эканамічнае развіццё краіны.

Калі скіраваць позірк на прадпрыемствы Лу-нінеччыны, то нельга не сказаць, што прадукцыя некаторых з іх ужо вядома на еўрапейскім рынку. Малочны завод пастаўляе казеін ў Германію і Польшчу па 60 тон у месяц. Але ж важна пашыраць асартымент. Таму малочныя прадукты павінны адпавядаць еўрапейскім стандартам. Гэта таксама разумеюць у Еўрапейскім саюзе і ўжо зараз выдзяляюць фінансавую дапамогу.

Еўракамісар па знешніх сувязях Беніта Ферэра-Вальднэр на адной з прэс-канферэнцый паведаміла: «Мы выдзелілі грошы для Беларусі, асабліва на паляпшэнне бяспекі харчовых прадуктаў, каб іх можна было экспартаваць на еўрапейскі рынак, а гэта вельмі важна».

Сёлета Еўрасаюз павялічыў суму, выдзеленую для нашай краіны, з 5 да 10 мільёнаў еўра. Беніта Ферэра-Вальднэр выказала намер падтрымаць Беларусь фінансава і ў 2010 годзе.

РЕКЛАМА

Яшчэ два прадпрыемствы Лунінеччыны экспартуюць сваю прадукцыю ў краіны Еўрасаюза. Гэта акцыянернае таварыства «Лунінецлес» і завод «Спецжалезабетон». Першае пастаўляе вырабы з драўніны ў Германію, Аўстрыю, Латвію, Літву і Польшчу. У другога купляюць жалезабетонныя вырабы краіны Балтыі. У апошні час і прыватны бізнес імкнецца наладжваць кантакты з еўрапейскімі партнёрамі.

Трэба сказаць, што і краіны Еўрасаюза ідуць насустрач Беларусі. Так, Швецыя мае намер шырэй падтрымліваць усходнееўрапейскую суседку. Нагадаем, што Швецыя была сярод ініцыятараў далучэння Беларусі да праграмы «Усходняе партнёрства». Гэта праграма, паводле шведскіх дыпламатаў, – адзін з важных прыярытэтаў для краіны на час яе цяперашняга старшынства ў Еўрасаюзе.

Як заявіў сёлета ў ліпені шведскі міністр замежных спраў Карл Більт, Швецыя і Еўрасаюз гатовы падтрымліваць Беларусь, калі тая «прадэманструе сур’ёзны рух у кірунку дэмакратыі і фундаментальных свабод».
Не буду арыгінальным у тым, што эканамічныя сувязі на ўзроўні краіны, прадпрыемстваў, суб’ектаў бізнесу, спецыялістаў – важны падмурак і ў іншых стасунках паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

Беларусь будзе ўдзельнічаць і ўжо ўдзельнічае ў шматбаковых і рэгіянальных праектах. Еўрасаюз ужо выдзеліў болей за 40 млн еўра на праграму «Латвія-Літва-Беларусь» у рамках Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства па транспамежнаму супрацоўніцтву. Гэтыя сродкі накіроўваюцца на праекты, конкурсны разгляд якіх адбудзецца ўжо восенню гэтага года.

Вышэйназваная праграма будзе ўмацоўваць узаемадзеянне трох краін, паглыбляць тэрытарыяльную інтэграцыю, садзейнічаць устойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю транспамежнага рэгіёна. Будуць развівацца бізнес і прадпрымальніцтва, транспартныя і камунікацыйныя сеткі і паслугі.

Але ж Беларусь да цяперашняга моманту атрымала значна менш фінансавай дапамогі, чым яе суседзі. Хаця гэтая сітуацыя можа змяніцца. Швецыя мае намер шырэй падтрымліваць усходнееўрапейскіх суседзяў. Нагадаем, што паўночная суседка была сярод ініцыятараў далучэння Беларусі да праграмы «Усходняе партнёрства». Гэта праграма, паводле шведскіх дыпламатаў, – адзін з важных прыярытэтаў для краіны на час яе цяперашняга старшынства ў ЕС.

Як заявіў сёлета ў ліпені шведскі міністр замежных спраў Карл Більт, Швецыя і Еўрасаюз гатовы  падтрымліваць Беларусь, калі тая «прадэманструе сур’ёзны рух у кірунку дэмакратыі і фундаментальных свабодаў». Паводле Більта, «беларускія ўлады могуць і ў прынцыпе павінны зрабіць больш для ўмацавання стасункаў з ЕС», аднак пакуль сітуацыя ў краіне «не адпавядае чаканням».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up