Автор: Алесь ГIЗУН

12:53, 5 октября 2009

Культура

remove_red_eye 106

Для беларусаў – пра Беларусаў

Беларускі прафесар гісторыі Алег Латышонак прэзентаваў 27 верасня ў Баранавічах сваю новую кнігу “Нацыянальнасць – Беларус”.

Сустрэча баранавіцкай публікі з майстрамі беларускага навуковага і публіцыстычнага слова адбылася ў межах святкавання 20-годдзя Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. Цэнтральнай падзеяй гэтага дня, па словах старшыні Баранавіцкай філіі ТБМ Віктара Сырыцы, стала прэзентацыя кнігі Алега Латышонка “Нацыянальнасць – Беларус”.

   
Чытаючы Латышонка, вы даведаецеся, хто ўпершыню назваў сябе беларусам і чаму нас можна лічыць двойчы сіротамі. У кнізе Латышонка яскрава паказана барацьба Польшчы і Расеі за Беларусь і спосаб нацыянальнага выжывання ў гэтым супрацьстаянні.

Кніга на 600 старонак фактычна ўвабрала ў сябе доктарскую працу гісторыка.
Разам з Алегам Латышонкам у Баранавічы завітаў і вядомы беларускі рэдактар і выдавец Валер Булгакаў, які прэзентаваў для баранавіцкай публікі сваю кнігу “Геапалітычнае месца Беларусі ў Еўропе і свеце”, а таксама новыя нумары беларускага інтэлектуальнага часопіса АRCHE.

РЕКЛАМА

Згаданыя  кнігі можна набыць, звярнуўшыся ў Таварыства беларускай мовы па тэлефоне   
8-029-521-32-81.

Даведка «IP»

Алег Латышонак – прафесар гісторыі, кіраўнік згуртавання беларусаў Беласточчыны. Яго апошняя кніга “Нацыянальнасць – Беларус” была адна з найпапулярнейшых па продажы кніг на З’ездзе беларусаў свету.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up