Автор: Intex-press

12:30, 2 октября 2009

Политика

remove_red_eye 85

Не страціць сваёй унікальнасці

Нацыянальная эліта краіны просіць усіх беларусаў не забывацца падчас чарговага перапісу насельніцтва, хто мы такія.

Пад зваротам «Назаві беларускую мову роднай!» падпісаліся 51 чалавек, сярод якіх – вядомыя беларускія акадэмікі, народныя пісьменнікі і іншыя дзеячы айчыннай навукі, культуры і мастацтва:

Шаноўныя сябры! Праз некалькі дзён у нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, адным з пунктаў якога будзе пытанне пра Вашу родную мову. Мы ведаем, што большасць з Вас шануюць беларускую мову і падтрымліваюць пашырэнне яе ўжывання ў грамадскім жыцці. Беларуская мова – гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага еўрапейскага народа. Вынікамі перапісу насельніцтва мы здольны засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы з’яўляемся паўнавартаснай нацыяй, годнай цікавасці і павагі з боку іншых нацый свету.

Адказ «беларуская» на пытанні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ўжытку мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам «беларуская» вы станоўча паўплываеце на яе. Будзем жа памятаць пра гэта, адказваючы на пытанні пера-пісчыкаў! Падтрымаем нацыянальны скарб – мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Будзьма з мовай!

РЕКЛАМА

Радзім Гарэцкі, акадэмік НАН Беларусі,
грамадскі дзеяч
Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі
Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі
Генадзь Бураўкін, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі
Анатоль Грыцкевіч, прафесар,
доктар гістарычных навук
Уладзімір Арлоў, пісьменнік
Алена Макоўская, кіраўнік МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Ніна Шыдлоўская, старшыня Рады МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»
Алесь Пашкевіч, старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»
Андрэй Хадановіч, старшыня ГА «Беларускі ПЭН-цэнтр»
Алег Трусаў, старшыня ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны»
Антон Астаповіч, старшыня ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры»
Зміцер Рагачоў, старшыня МГА «Гісторыка»
Андрэй Дынько, шэф-рэдактар газеты «Наша Ніва»
Андрэй Скурко, галоўны рэдактар газеты «Наша Ніва»
Валеры Булгакаў, рэдактар часопісу «Arche»
Барыс Пятровіч, рэдактар літаратурнага часопісу «Дзеяслоў»
Артур Клінаў, рэдактар культурнага альманаха «pARTisan»
Віталь Супрановіч, кіраўнік «БМА group»
Аляксей Марачкін, кіраўнік творчай суполкі «Пагоня» пры Беларускім саюзе мастакоў
Міхал Мілашэўскі, кіраўнік Незалежнай тэлестудыі «Брэнтстар»
Віталь Броўка, прадзюсар, арт-дырэктар
Сяргей Будкін, каардынатар музычнага парталу «Тузін гітоў»
Зміцер Вайцюшкевіч, спявак, кампазітар
Алесь Камоцкі, спявак, паэт
Кася Камоцкая, спявачка
Віктар Шалкевіч, спявак, акцёр
Зміцер Бартосік, спявак, пісьменнік, журналіст
Таццяна Беланогая, спявачка
Руся, спявачка, «Рок-князёўна 2006»
Святлана Зелянкоўская, актрыса
Юры Цыбін, прадзюсар, паэт
Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, паэт
Зміцер Падбярэзскі, музычны крытык
Глеб Лабадзенка, паэт, журналіст
Ігар Лялькоў, гісторык
Юры Жыгамонт, акцёр, тэлевядучы
Севярын Квяткоўскі, літаратар
Лявон Вольскі, лідэр гурту «NRM»
Ян Маўзэр, лідэр гурту «tav. Mauzer»
Піт Паўлаў, лідэр гурту «GARADzKIJA»
Алекс Дэвід, лідэр гурту «Atlantica»
Слава Корань, лідэр гурту «Ulis»
Аляксандр Ракавец і гурт «IQ-48»
Ігар Варашкевіч, лідэр гурту «Крама»
Алег Хаменка і гурт «Палац»
Святлана Бень, лідэр гурту «Серебряная Свадьба»
Андрусь Такінданг і гурт «Recha»
Ганна Хітрык і гурт «Дети Детей»
Зміцер Басік, лідэр гурту «VICIOUS CRUSADE»
Зміцер Сасноўскі, лідэр гурту «Стары Ольса»

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up