Автор: Алесь ГIЗУН

12:19, 2 октября 2009

Общество

remove_red_eye 128

Надыходзіць сапраўдная восень

Бабіна лета, якое зацягнулася сёлета ажно на тры тыдні, саступае законнае месца восеньскім халадам. Пра гэта нам ужо паспелі нагадаць апошнія дні верасня.

Як паведаміў “IP” начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, у ноч з 28 на 29 верасня праз нашу краіну рушыў актыўны атмасферны фронт, які і прынёс у Беларусь рэзкае пахаладанне і дажджы. З гэтага дня, прагназуе спецыяліст, восень настойліва будзе заяўляць пра свае правы. Цыклоны над нашай краінай будуць уладарыць усё часцей.

Па словах Дзмітрыя Рабава, у першай дэкадзе кастрычніка   ўдзень трэба чакаць не больш за 7 – 13 градусаў цяпла, уночы – не больш за 2 – 8 градусаў вышэй за нуль. Усё часцейшымі будуць замаразкі на тарфяніках – ад 0 да мінус 2 градусаў. Колькасць ападкаў сёлета ў кастрычніку перавысіць норму.

 “Прырода яшчэ можа парадаваць нас пагоднымі дзянькамі, калі паветра будзе прагравацца да 13 – 17 градусаў, – пракаментаваў Дзмітрый Рабаў. –  Аднак атмасфера ўжо перабудоўваецца на асенне-зімовы перыяд, таму варта рыхтавацца да  халадоў…”

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up