Автор: старшыня Баранавiцкай Рады Таварыства беларускай мовы Вiктар Сырыца

10:58, 25 сентября 2009

Культура

remove_red_eye 75

Узгадалі пра ўз’яднанне

Канферэнцыя, прысвечаная 70-м угодкам уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР адбылася              16 верасня 2009 года ў Баранавічах.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый горада.

На жаль, арганізатарам не ўдалося атрымаць згоду на правядзенне гэтай канферэнцыі ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Валян-ціна Таўлая, таму яна адбылася на прыватнай кватэры.

Падчас выступленняў удзельнікі канферэнцыі ўзгадалі пра міжнародны стан напярэдадні ІІ Сусветнай вайны, асаб-лівасці паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, масавыя рэпрэсіі супраць мірнага насельніцтва.
Было адзначана, што ўжо перад выбарамі ў Нацыянальны сход, які адбыўся ў Беластоку, супрацоўнікі НКУС арыштавалі 20 тысяч чалавек. Гэта былі беларускія пісьменнікі, грамадскія і палітычныя дзеячы, польскія асаднікі, леснікі. Тысячы беларускіх патрыётаў трапілі і ў баранавіцкую турму «Крывое кола», дзе іх чакаў трагі-чны лёс.
Удзельнікі канферэнцыі праглядзелі аматарскі фільм «17 верасня 1939 года: як гэта было?!». Гэты фільм – успамін тых людзей, якія былі жывымі сведкамі тагачасных падзей. Гэтыя людзі на сваім асабістым жыцці адчулі, як фашызм і сталінізм вынішчалі беларускі народ.

РЕКЛАМА

Падчас гэтай навуковай канферэнцыі адбылася прэзентацыя кнігі Міхася Амялішкі «Заблудныя», якая апавядае пра падзеі на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

17 верасня 2009 года прадстаўнікі грамадскіх арганізацый горада Баранавічы ўсклалі кветкі ля крыжа сталінскім ахвярам 1939 года.

ячейка1 ячейка1 ячейка1
ячейка2 ячейка2 ячейка2
ячейка3 ячейка3 ячейка3

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up