Автор: Тамара САВIЧ

9:28, 11 сентября 2009

Культура

remove_red_eye 85

Медыяаўтобус зноў у Баранавічах

Міжнародны праект «Медыя-аўтобус DeutschExpress пасля летніх канікул зноў  пачаў працу 8 верасня. Узяць кнігі на нямецкай мове можна ў кожны другі і чацвёрты аўторак месяца.

Праект «Медыяаўтобус» быў распрацаваны ў цесным супрацоўніцтве паміж Пасольствамі Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытутам ім. Гётэ ў Мінску.

Як расказала загадчыца  аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. В. Таўлая Наталля Урублеўская, бібліятэчны фонд перакладной літаратуры і твораў на нямецкай мове да новага сезону значна адноўлены. Чытачы змогуць пазнаёміцца з новымі імёнамі нямецкай літаратуры.
У асартыменце «бібліятэкі на колах» ёсць кнігі аб культуры і гісторыі Германіі, дзіцячая літаратура, а таксама электронныя кнігі на дысках.

Графік працы медыяаўтобуса застанецца ранейшым: з 12.00 да 14.00 медыяаўтобус будзе працаваць ля педагагічнага факультэта БарДУ, а з 14.00 до 17.00 кнігі можна атрымаць ля цэнтральнай гарадской бібліятэкі.
Наведаўшы медыяаўтобус, чытачы змогуць даведацца аб тых культурных мерапрыемствах, якія рыхтуюць гараджанам Інстытут імя Гётэ і чытальная зала літаратуры замежных моў ЦГБ ім. В. Таўлая.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up