Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў Русінах
У першыя дні верасня штогод традыцыйна адзначаецца Дзень беларускага пісьменства і друку.
З гэтай нагоды 7 верасня баранавіцкія сябры Таварыства беларускай мовы наведалі краязнаўчы музей у вёсцы Русіны. Дырэктар музея Міхась Бернат правёў цікавую экскурсію па залах музея і адказаў на шматлікія пытанні прысутных.
Удзячныя наведвальнікі падарылі музею беларускія газеты «Наша доля» (верасень 1906 года), «Вольная Беларусь» (май 1917 года), а таксама адукацыйнае пасведчанне 1942 года выпускніцы Беларускай народнай школы з вёскі Вялікая Валахва Аляксандры Патоцкай.
Комментарии
Правила комментирования
Оставить комментарий