Новости / Культура

Мастацкая школа выставай адзначыла юбілей

4.09.2009, 15:24 / remove_red_eye 91 / chat_bubble

Да 20-гадовага юбілею Баранавіцкай мастацкай школы яе выкладчыкі падрыхтавалі выставу «Мастацкая палітра», экспазіцыя якой адкрылася ў выставачнай зале краязнаўчага музея 31 жніўня.

Як падкрэсліла падчас адкрыцця дырэктар музея Ірына Станюк, выкладчыкі Баранавіцкай мастацкай школы адзначаюць памятныя для іх даты такім чынам ужо чатырнаццаты раз. І кожны раз на пэўны час выставачная зала напаўняецца рознымі па сюжэтах, але дасканалымі  творамі. 

Тут працы, выкананыя  акварэллю, маслам, пастэллю, ёсць і незвычайная ў традыцыйным разуменні мастацтва – фотаграфіка.

Некаторыя карціны напоўнены смуткам і тугой па родных мясцінах, другія пераклікаюцца з фальклорнымі матывамі, трэція зачароўваюць меладычнасцю і праставатасцю, а іншыя прыцягваюць увагу дасканалай перадачай дэталяў.
На выставе прадстаўлена каля трох дзесяткаў карцін. Экспазіцыя працягнецца да 20 верасня.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up