Автор: Алесь ГIЗУН

11:43, 4 сентября 2009

Политика

remove_red_eye 63

Баранавічы вылучылі дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум

Сход жыхароў горада па вылучэнні  дэлегатаў  на Беларускі Еўрапейскі Форум адбыўся ў Баранавічах 29 жніўня.

Як паведаміў «IP» абраны старшынёй баранавіцкага сходу Віктар Сырыца, на Форум, які пройдзе ў Мінску 14 лістапада, ад Баранавіч былі вылучаны прадстаўнікі «Руха «За свабоду» (12 чалавек), незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (5 чалавек) і незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога Фронту» (1 чалавек). 

На сходзе ў Баранавічах выступіў намеснік старшыні «Руха «За свабоду» Віктар Карнеенка, які адзначыў, што галоўная задача дэмакратычных сіл на сёння заключаецца ў тым, каб падтрымаць паварот беларускай улады ў бок Еўрапейскага саюза і аб’яднаць патэнцыял беларускіх праеўрапейскіх сіл.
На думку ўдзельнікаў Форуму, мерапрыемства дапаможа максімальна эфектыўна рэалізаваць праграму Усходняга партнёрства для нашай краіны.

Як патлумачыў Віктар Сырыца, вылучэнне адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл на пасаду прэзідэнта краіны на будучых выбарах на лістападаўскім Форуме ў Мінску не прадугледжана.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up