Автор: Вiктар СЫРЫЦА

15:32, 14 августа 2009

Культура

remove_red_eye 92

Захаваць спадчыну для будучых пакаленняў

Баранавіцкія сябры Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прапануюць пашырыць спіс устаноўкі манументальных збудаванняў у Баранавіцкім рэгіёне.

10 жніўня 2009 года яны накіравалі заяву ў Міністэрства культуры і аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама, якую падпісалі 52 жыхары нашага горада, сярод якіх вядомыя краязнаўцы, паэты, журналісты, грамадскія актывісты Баранавіч.

Як вядома, Мініс-тэрства культуры распрацавала праект устаноўкі манументальных збудаванняў у Беларусі ў 2009-2012 гг. і заклікала грамадзян да дыскусіі ў гэтым пытанні. Па гэтым плане ў вёсцы Ясянец (Баранавіцкі раён) будзе ўсталяваны мемарыяльны знак у гонар апошняга канцлера ВКЛ Іахіма Храптовіча, а ў Баранавічах — помнік беларускаму тэатральнаму дзеячу Уладзіславу Галубку. Аднак, на думку грамадскіх актывістаў, у нашай гісторыі і культуры значна больш асоб і падзей, вартых уключэння ў згаданы план устаноўкі манументальных збудаванняў.

Найперш, лічаць аўтары ліста, трэба ўсталяваць памятны знак на Траецкім касцёле ў вёсцы Ішкалдзь Баранавіцкага раёна — гэта самая старажытная культавая каменная пабудова 15 стагоддзя ў нашым краі, а таксама мемарыяльную дошку ў гонар сусветна вядомага астра-фізіка Барыса Кіта на будынку музычнага вучылішча, дзе ў 1939-1941 гг. быў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут, у якім ён выкладаў матэматыку. Акрамя таго, трэба правесці рэстаўрацыю Паланечанскага палаца Радзівілаў. І, безумоўна, трэба нарэшце паставіць помнік заснавальнікам горада Яну і Лізавеце Развадоўскім — да 140-годдзя заснавання Баранавіч.

РЕКЛАМА

Баранавіцкія сябры ТБМ спадзяюцца, што іх меркаванне будзе ўлічана пры канчатковым зацвярджэнні плана ўстаноўкі манументальных збудаванняў у нашай краіне.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up