Новости / Политика

Актывісты Руху “За свабоду” – за бяспечны рух

7.08.2009, 14:43  / remove_red_eye 143   / chat_bubble0

Баранавіцкія актывісты Руху "За свабоду" сабралі 109 подпісаў пад прапановай усталяваць светлафор на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і 50 год УЛКСМ.

Такім чынам яны падтрымалі ініцыятыву сябра партыі БНФ Сяргея Гоўшы, які звярнуўся з гэтай прапановай да дзяржаўных органаў улады.

Як адзначаюць ініцыятары прапановы, менавіта на гэтым скрыжаванні да гэтага часу няма светлафора, няма пешаходнага пераходу праз вуліцу 50 год УЛКСМ і адпаведна ніякай разметкі на асфальце. Такая сітуацыя стварае небяспеку не толькі для кіроўцаў машын, але і для пешаходаў, якіх на гэтым скрыжаванні заўсёды шмат. Таму актывісты Руху «За свабоду» сабралі больш за сотню подпісаў, якія разам з пісьмом скіравалі старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Віктару Дзічкоўскаму, начальніку гарадскога аддзела ўнутраных спраў і начальніку ЖКГ.

Галоўная мэта гэтай ініцыятывы — зрабіць рух машын і людзей на гэтым скрыжаванні бяспечным і адпаведным дзяржаўнаму стандарту.

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up