Новости / Культура

Выміраючая вёска Кузевічы ажыла на дзень

23.07.2009, 17:21 / remove_red_eye 90 / chat_bubble

Першы Адкрыты Регіянальны Фестываль аграэкатурызму "Кузевічы-2009" адбыўся на базе сялянскай гаспадаркі "Панскія пруды", што ў в. Кузевічы, 18 ліпеня.

Як удакладніў адзін з арганізатараў мерапрыемства, старшыня эколага-краязнаўчага грамадскага аб’яднання «Неруш» Уладзімір Зуеў, мэта фестывалю — гэта папулярызацыя аграэкатурызму і развіццё гэтай галіны дзейнасці ў Баранавіцкім раёне.

У рамках фестывалю адбылося пасяджэнне круглага стала «Перспектывы развіцця аграэкатырызму». Пад час размовы прадстаўнікі раённай улады — намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Філанчук, начальнік аддзелу спорту і турызму Міхаіл Дзьмухоўскі, а таксама старшыня ЭКГА «Неруш» Уладзімір Зуеў абмеркавалі перспектывы развіцця аграэкатурызму ў нашым раёне. Так, Уладзімір Зуеў адзначыў цікавасць жыхароў горада і раёна да стварэння аграэкатурыстычных сядзіб. «Зараз «Неруш» ажыцяўляе праект «Стварэнне інфармацыйнага цэнтру для грамадскасці па пытаннях развіцця аграэкатурызму і рашэнню рэгіянальных эколага-эканамічных праблем у Баранавіцкім раёне», — сказаў Уладзімір Зуеў. — Толькі за некалькі месяцаў працы было зарэгістравана 120 зваротаў да нас, 30 % пытанняў з іх задаваліся наконт арганізацыі працы турыстычных сядзіб».

Уражаннямі ад адпачынку па-беларуску падзялілася нямецкая сям’я Аллы і Йозефа Кольмера, якія даведаліся пра сядзібу ад знаёмых і прыехалі на цэлы месяц з нямецкага горада Клоппенбург. «Тут вельмі цікавая вёска, рамантычная прырода, добрыя людзі. Для нас гэта ўжо экзотыка. Я як быццам патрапіў у свае дзяцінства, бо дома, ў Германіі, ў нас такой аўтэнтычнай прыроды, такой атмасферы ўжо няма — ўсе акультурана. Мне падаецца, людзям не хапае такой атмасферы, і гэта перспектыўная галіна атрымання даходаў для вас», — сказаў Йозеф.

РЕКЛАМА

Акрамя таго, мясцовых жыхароў, а таксама гасцей фестывалю чакала многа забаў. Гэта і майстар-класы традыцыйных рямёстваў, арганізаваныя выкладчыкамі кафедр тэхналогіі і выяўленчага мастацтва Баранавіцкага дзяржуніверсітэту, а таксама выставы-прадажы Раённага цэнтру раместваў (в. Русіно), i тэатральнае прадстаўленне «Кузевіцкі кірмаш». Асаблівай папулярнасцю сярод дзяцей карыстаўся майстар-клас па ганчарству i прадстаўленне рыцарскага клубу «Вольны птах» — жадаючыя нават змаглі запусціць стралу альбо прымерыць рыцарскую вопратку. Завяршылася культурная праграма канцэртам беларускай спявачкi Ганны Шаркуновай і спевака Германа, а таксама дыскатэкай ад «Радые Брэста».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up