Новости / Культура

У памяць пра сябра

16.07.2009, 15:43 / remove_red_eye 90 / chat_bubble

На працягу трох дзён, з 10 па 12 ліпеня, за вёскаю Тартакі, каля крынічкі, што ўпадае ў Лахазву, праходзіў турыстычны злёт, прысвечаны памяці нашага земляка, альпініста і барда Юрыя Дзмітрука.

У гэтыя дні Юрыю споўнілася б 50. Але некалькі год таму, займаючыся прамысловым аль-пінізмам, ён трагічна за-гінуў. Ён любіў песні, любіў горы і любіў жыццё. Яго сябры і паплечнікі вырашылі ўшанаваць памяць Юрыя правядзеннем турыстычнага злету, які плануецца зрабіць традыцыйным.

Ужо ўначы з 10 на 11 ліпеня турысты правялі спартыўнае арыентаванне, на другі дзень у лагеры, дзе стаяла больш за 50 намётаў, зноў кіпелі спаборніцтвы — па тэхніцы пешаходнага турызму, арыент-шоу. Жадаючыя маглі пагуляць у пейнтбол.

А ўвечары пры свечках на лясной паляне адбыўся канцэрт. Спявалі ўдзельнікі клуба аўтарскай песні «Ваганты», гучалі вершы і ўспаміны. Пра паходы ўзгадвалі альпініст з Брэста Уладзімір Абрамчык, сябра юнацтва Юрыя з Гародні Віктар Дзятко, зацяты турыст-воднік з нашага горада Віктар Бобылеў, іншыя сябры і паплечнікі Юрыя. Усё было менавіта так, як некалі пісаў Юрый Дзмітрук: «А вечером будет привал, а вечером будет костер, и сложатся песни слова, и сложится струн перебор.»

РЕКЛАМА

Трэці дзень стаў днём падвядзення вынікаў. Перамогу ў спаборніцтвах атрымала каманда з Мінска. Другое месца ў берасцейцаў. Трэцімі сталі баранавіцкія турысты.

Юра быў вялікім аптымістам. Ад добрага чалавека гэта заўсёды перадаецца яго сябрам і блізкім. Таму так цёпла і на высокай ноце, нягледзячы на няўстойлівае надвор’е, і прайшоў гэты злёт.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up