Автор: Алесь ГIЗУН

12:36, 10 июля 2009

Культура

remove_red_eye 67

У Баранавічах прыгадалі філаматаў і філарэтаў

Творчая імпрэза, прысвечаная памяці філаматаў і філарэтаў, адбылася 4 ліпеня і супала са святкаваннем 20-годдзя Баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы.

Як паведаміў арганізатар імпрэзы, старшыня Баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца, менавіта 185 гадоў таму дваццаць маладых аматараў навукі і мастацтваў, ладная частка якіх паходзіць з баранавіцкай зямлі, былі сасланы ў аддаленыя губерніі Расіі па палітычных матывах.

Ушанаваць памяць слыннай у беларускай гісторыі моладзі, філаматаў і філарэтаў, сабраліся каля сарака чалавек.
Гісторык Віктар Сырыца правёў сярод прысутных літаратурна-гістарычнае анкетаванне і прачытаў невялікую лекцыю пра выбітных філаматаў: Яна Чачота, Францішка Малеўскага, Ігната Дамейку, Міхала Рукевіча… Пра тое, дзеля чаго яны жылі, за што змагаліся і за што пасля былі пакараны — кажучы словамі Адама Міцкевіча, «за Айчыну, навуку, сумленне».
«З лёсу найлепшых сыноў Айчыны складаецца і лёс Бацькаўшчыны, а лёс да ўсіх філаматаў і філарэтаў быў нелітасцівы, — прамовіў гісторык Міхась Бернат. — Яны — героі-пакутнікі за Беларусь. Гэта людзі, якія, ахвяруючы сваім здароўем і жыццём, пачалі будзіць нацыянальную свядомасць сваіх суайчыннікаў».

Неўзабаве прамовы змяніліся самадзейным канцэртам, на якім мінскія аматары творчасці філаматаў і філарэтаў праспявалі песні на іх вершы. Час ад часу канцэрт перарываўся гукамі фартэпіяна, вершамі баранавіцкіх паэтаў і ўсё больш блізкімі да нас грымотамі.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up