Автор: Алесь ГIЗУН

16:58, 26 июня 2009

Общество

remove_red_eye 81

Вучымся жыць пад парасонамі

З пачатку чэрвеня ў Баранавічах толькі тры дні былі без дажджоў. А што далей?

Чэрвень 2009 года асабліва запомніцца тым, хто вырашыў правесці свой гадавы адпачынак менавіта ў гэтым месяцы і пад айчынным сонцам. Па інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, сёлета першая палова чэрвеня ў Мінску была самай дажджыстай за ўвесь перыяд метэаназіранняў. Гэта значыць, ужо больш за сто гадоў.

З 1 па 22 чэрвеня ўключна ў Баранавічах толькі тры дні не ішоў дождж. За гэты час мы перажылі шэць навальніц. Цікава, што за аналагічны перыяд мінулага года ў Баранавічах была зафіксавана толькі адна навальніца.

І ўсё ж, паводле прагнозаў сіноптыкаў, агульная колькасць ападкаў сёлета ў чэрвені складзе каля 75% ад месячнай нормы. Калі зямныя прагнозы спраўдзяцца і ў нябёснай канцылярыі нарэшце злітуюцца, у трэцяй дэкадзе месяца можна будзе разлічваць пераважна на сухое і сонечнае надвор’е.

РЕКЛАМА

P.S. Аўтар дзякуе за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу начальніку метэаралагічнай станцыі г. Баранавічы Галіне Дулік.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up