Новости / Культура

Прэзентацыя новай кнігі Здзіслава Сіцькі

26.06.2009, 15:23 / remove_red_eye 142 / chat_bubble

Дыскусію сярод прысутных выклікала прэзентацыя новай кнігі Здзіслава Сіцькі "Утроп Літвы". Мерапрыемства адбылося ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая 17 чэрвеня.

У сваёй кнізе аўтар, беларускі журналіст і гісторык з ляхавіцкай вёскі Пашкоўцы Здзіслаў Сіцька выказаў думку наконт паходжання гістарычнай Літвы.

Аўтар спрабуе даказаць, што «Літва — гэта не племя і не этнас, а прафесійныя ваяры-найміты». Іх першыя гурты ўзніклі ў землях палабскіх славянаў. І з гэтага часу розныя дзяржавы выкарыстоўвалі ваяроў для абароны сваіх тэрыторый і нападу на суседнія і далёкія землі. Першыя звесткі пра гэты ваярскі стан сустракаюцца ў розных мекленбургскіх дакументах. Мекленбургія — паўночная частка Усходняй Германіі, тэрыторыя паміж рэкамі Лабай і Одэрам. Частка заходніх славян пайшла з Мекленбурга шукаць сабе новае прыстанішча, і асела ў Мазоўшы і Панямонні.

«Ёсць некалькі крытэрый, паводле якіх можна сказаць, што Літва — гэта сацыяльны стан, — гаворыць гісторык. — Напрыклад, помнікі археалогіі. Калі сыходзіць з таго, што Літва — племя, то помнікі археалогіі, якія пакінула пасля сябе Літва, — так званыя ўсходне-літоўскія курганы, якія значна адрозніваюцца ад помнікаў іншых балцкіх плямёнаў».

РЕКЛАМА

Сваю навуковую працу Здзіслаў Сіцька прысвяціў гісторыку Мікалаю Ермаловічу. Пасля прэзентацыі госці — у большасці мясцовыя гісторыкі — задалі шэраг пытанняў аўтару кнігі.
Пазнаёміцца з выданнем можна ў гарадской бібліятэцы, асобнік якой аўтар падараваў супрацоўнікам ўстановы.

Даведка:

Здзіслаў Сіцька (нарадзіўся ў 1939 г.,
у в. Пашкоўцы, Ляхавіцкі раён) — беларускі пісьменнік, перакладчык, журналіст. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі і культуры Беларусі, Вялікага княства Літоўскага. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм»,
у Дзяржкамітэце па кінематаграфіі, быў супрацоўнікам газет «Наша слова», часопісаў «Роднае слова», «Дыялог».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up