Новости / Культура

Уладзімір Арлоў і Пётр Краўчанка пагасцявалі на Баранавіччыне

12.06.2009, 11:54 / remove_red_eye 114 / chat_bubble

Вядомы беларускі празаік і экс-міністр замежных спраў РБ памаліліся 7 чэрвеня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ішкалдзі, пагаманілі на ганку палаца Радзівілаў у Паланэчцы, памоклі пад дажджом на сядзібе Адама Міцкевіча ў Завоссі і наладзілі імпрэзу ў гонар загінуўшых паўстанцаў пад Мілавідамі.

Ваяж пачаўся з Ішкалдзі, дзе госці наведалі старадаўнюю святыню, адзін з найстарэйшых узораў вясковай готыкі ў Беларусі — касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1471 г.)

Па дарозе ў Завоссе ўсе пабывалі ў Мядзвядцы (Карэліцкі раён), на радзіме Ігната Дамейкі, а таксама ў Паланэчцы, дзе колішні міністр замежных спраў РБ Пётр Краўчанка экспромтам прачытаў невялічкую, але насычаную лекцыю пра Мацея Радзівіла проста на ганку яго былога палаца.

Калі з Завосся ўсім літаральна давялося ўцякаць ад сапраўднай залевы, дык у Мілавідах у гэты дзень канчаткова ўсталявалася па-сапраўднаму чэрвеньскае, сонечнае надвор’е.

РЕКЛАМА

На месцы слыннай бойкі паўстанцаў Кастуся Каліноўскага з расійскімі жаўнерамі людзі культуры і мастацтва наладзілі ўрачыстую імпрэзу з невялічкім канцэртам. Грэка-каталіцкі святар Яўген Маліноўскі правёў службу ў памяць нашых загінуўшых продкаў.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up