Автор: Алесь ГIЗУН

16:38, 3 июня 2009

Экономика

remove_red_eye 43

Баранавіцкі раён адсеяўся

На мінулым тыдні сельскія гаспадаркі Баранавіцкага раёна закончылі пасяўную кампанію.

Як паведаміў «IP» галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бірыч, сяўба сёлета закончылася ў неабходны тэрмін і прайшла без істотных збояў.

«Нашым планам магла перашкодзіць майская засуха, — распавёў Дзмітрый Бірыч. — Зерневыя культуры ўжо паспелі адчуць недахоп вільгаці, але ўсё ж перасяваць нам нічога не давялося. Сёння ўсталявалася аптымальнае надвор’е для росту ўсіх культур».

Па словах спецыяліста, як і ў мінулыя гады, сёлета ў Баранавіцкім раёне высяваліся традыцыйныя для нашага рэгіёна сельскагаспадарчыя культуры: бульба, грэчка, проса, зерневыя (гл. графіку). На 50% было вырашана павя-лічыць сёлета пасяўную плошчу пад сланечнік, які пойдзе на алей, а таксама на бялковае насычэнне корму для жывёлы.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up