Новости / Культура

У рамках дзён культуры Швецыі і Беларусі

28.05.2009, 18:13 / remove_red_eye 100 / chat_bubble

Выбітная шведска-беларуская літаратурна-музычная імпрэза адбылася ў чытальнай зале цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая 22 мая.

Сустрэча адбылася у межах Дзён культуры Швецыі і Беларусі, якія праходзяць у Мінску, Пінску і Баранавічах з 20 мая па 17 чэрвеня.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел знакамітыя беларускія пісьменнікі і паэты Алесь Разанаў, Анатоль Вярцінскі, Людміла Урублеўская, Андрэй Хадановіч, Валерыя Кустава, Дзмітрый Плакс, а таксама вядомыя госці са Швецыі Мікаэль Ніэмі, Петэр Фроберг Ідлінг, Улінэ Сціг, Аніка Нурлін і Андрэас Матсан.

Падчас сустрэчы прагучалі ўрыўкі твораў шведскіх пісьменнікаў у выкананні акторкі купалаўскага тэатра Алены Іваннікавай, а таксама песні ў выкананні Анікі Нурлін. Беларускія паэты прачыталі свае творы, адказалі на пытанні гледачоў, далі аўтографы баранавіцкім прыхільнікам іх творчасці.

РЕКЛАМА

Праграма шведска-беларускіх літаратурных дзён уключала таксама прэзентацыю першай беларускамоўнай кнігі журналіста і перакладчыка Дзмітрыя Плакса «Трыццаць тэкстаў».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up