Новости / Культура

Farmer’s Boulevard падагржлі горад

28.05.2009, 18:13 / remove_red_eye 81 / chat_bubble

Нямецкі хардкор-бульвар-квартэт Farmer's Boulevard выступіў 19 мая на сцэне баранавіцкага клуба New Sound Land.

Блізу гадзіны неўтаймоўныя парасткі нямецкіх бульвараў штурмавалі будынак клуба на вул. Калініна. Экспрэсіўны і бескампрамісны, як яго называюць, хардкор-бэнд з Лейпцыга за больш як дзесяцігадовую сваю гісторыю пабываў амаль ва ўсёй Еўропе. І толькі цяпер завітаў ва ўсходнюю яе частку, выбраўшы цэнтрам музычнай атакі менавіта Баранавічы. Як сведчылі афішы, галоўныя матывы існавання Farmer’s Boulevard — гэта пратэст супраць хлусні і спажывецтва — ад усяго сэрца і на поўную моц. І ў гэтым імкненні музыкам не займаць ані гарачага азарту, ані пачуцця свабоды і разам з тым — нямецкага адчування меры.

За разагрэў публікі перад выступленнем немцаў адказваў мінскі брутал ню-метал праект Under Aim, які таксама зрабіў ладны ўнёсак у павышэнне агульнага градуса творчай атмасферы вечара.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up