Новости / Общество

Кляшчы кусаюць і ў горадзе, і за горадам

21.05.2009, 17:07 / remove_red_eye 89 / chat_bubble

Ад пачатку вясны ў Баранавіцкім рэгіёне з укусамі кляшчоў да медыкаў звярнуліся 18 чалавек, з якіх 6 - дзеці.

Як распавяла «IP» энтамолаг ДУ «Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Раіса Беразюк, кляшчы аднолькава шырока распаўсюджаны па ўсім Баранавіцкім рэгіёне: «Нельга сказаць, што дзесьці іх болей, а дзесьці меней. Сёлета былі зарэгістраваны ўкусы людзей і ў межах горада: у раёне канцавога прыпынку аўтобуснага маршрута №14 — вул. Фабрычнай, а таксама ў гарадскіх скверах».

Сёлета ў Баранавічах адзначаны і першыя выпадкі перадачы кляшчамі хваробы Лайма (за 2008 год — 18 фактаў). Па словах спецыяліста, у Баранавіцкім рэгіёне каля 8% усіх правераных эпідэ-міёлагамі кляшчоў з’яўляюцца носьбітамі гэтага небяспечнага захворвання (па Брэсцкай вобласці гэты паказальнік складае амаль 18%).

У сувязі з павелічэннем актыўнасці кляшчоў, падчас выездаў за горад эпідэміёлагі раяць насельніцтву больш шырока карыстацца спрэямі, ласьёнамі і аэразолямі для адпуджвання кляшчоў. Трэба таксама правільна апранацца: адкрытыя паверхні цела мусяць быць максімальна закрытыя.
Знаходзячыся на ўлонні прыроды, варта праводзіць узаемныя агляды кожныя 1-2 гадзіны.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up