Автор: Pakalenka Andrey

12:10, 15 мая 2009

Культура

remove_red_eye 149

Паўль Коль прэзентаваў сваю кнігу

Нямецкі пісьменнік і гісторык Паўль Коль 4 мая пабываў у Баранавіцкай цэнтральнай бібліятэцы імя В. Таўлая з прэзентацыяй сваёй кнігі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны - «Найлепшыя прывітанні з Мінска», якая выйшла ў перакладзе на беларускую мову ў 2007 годзе.

У сустрэчы прымалі ўдзел кандыдат гістарычных навук Сяргей Новікаў, перакладчык Сяргей Паўлавіцкі, супрацоўнікі Інстытута імя Гётэ ў Мінску Аляксандр Назарчук і Юлія Кныш, а таксама жыхары горада, большую частку якіх складала моладзь.

У аснову рамана Паўля Коля пакладзены гістарычныя падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся на тэрыторыі акупаванага Мінска. Габрэі нямецкага горада Кёльна, апынуўшыся ў 1942 годзе ў Мінску, былі абавязаны напісаць паштоўку сваім родным у Кёльн аб сваім знаходжанні на новым месцы. Сотні такіх нямецкіх казённых паштовак з уласным допісам «найлепшыя прывітанні з Мінска» чытаў Паўль Коль. Так і нарадзілася назва будучага рамана.

«Найлепшыя прывітанні з Мінска» — гэта хроніка-дакументальны раман аб масавых забойствах фашыстамі мірнага насельніцтва ў Беларусі. Але гэты раман раскрывае і ўнутраны свет людзей, паказвае глыбінныя струны чалавечай душы. Падчас напісання рамана Паўль Коль сустракаўся з многімі відавочцамі ваенных падзей, сярод якіх былі і Алена Мазанік — удзельніца мінскага падполля, і Аніта — удава Вільгельма Кубэ.

РЕКЛАМА

Пераклад кнігі з нямецкай на беларускую мову бязвыплатна зрабілі выкладчыкі і студэнты факультэта нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up