Новости / Общество

Грып свінні не таварыш

15.05.2009, 11:36 / remove_red_eye 117 / chat_bubble

Не паспелі мы ачуняць ад звычайнага сезоннага грыпу, як сёння ў кожнага на слыху грып свіны. У інфармацыйнай плыні, справакаванай весткаю пра з’яўленне новай небяспечнай формы вірусу, ужо цяпер лёгка страціць галаву. Колькасць ахвяр свінога грыпу ў розных краінах свету расце штодня. Першы выпадак захворвання быў адзначаны нават у суседняй Польшчы.

Свіны грып вядомы даўно. Ен перадаецца жывёле ад жывёлы і вядомы высокім захворваннем, але нізкай смяротнасцю. Вірус мог перадавацца таксама і чалавеку, напрыклад, калі той кантактаваў з мясам хворай свінні. Аднак цяпер для нас актуальны высокапатагенны грып А/Н1N1, які набыў новую ўласцівасць перадавацца паветрана-кропельным шляхам ад чалавека чалавеку. Поўная назва гэтага вірусу — грып А, H1N1, Каліфорнія, 04 2009. Упершыню ён быў расшыфраваны ў красавіку 2009 года ў Каліфорніі (Мексіка).
Грып — свіны, праблема — чалавечая
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), па стане на 11 мая 2009 года, 30 краін свету афіцыйна паведамілі пра 4 694 выпадкі лабараторна пацверджанага свінога грыпу. Па тых жа дадзеных, ад вірусу ўжо памерлі 48 чалавек.
Напрыканцы краса-віка, калі вірус распаўсюдзіўся за межамі Мексікі, СААЗ надала яму пятую ступень сусветнай пандэмічнай небяспекі (з шасці магчымых). Як толькі будзе зарэгістраваны першы факт перадачы вірусу ад чалавека чалавеку ў любой з краін Еўропы ці Азіі, куды хворыя ўжо трапілі, вірусу будзе нададзены статус пандэміі, калі захворванне ахоплівае некалькі кантынентаў.
З ім можна змагацца
Вірус свінога грыпу перадаецца паветрана-кропельным шляхам, а таксама праз рэчы, з якімі кантактаваў хворы. Сімптаматыка пры свіным грыпе нічым не адрозніваецца ад праяў сезоннага грыпу, эпідэмію якога мы звычайна назіраем у лютым-сакавіку. Павышаецца тэмпература цела, назіраюцца расстройствы дыхальных шляхоў (кашаль, ангіна, фарынгіт, насмарк), з’яўляецца галаўны боль і боль у цягліцах. Захварэлы на свіны грып чалавек лічыцца заразным на працягу сямі дзён ад пачатку хваробы, у дзіцяці гэты тэрмін можа павялічвацца. А вось інкубацыйны перыяд вірусу можа быць самы розны, у залежнасці ад стану імуннай сістэмы арганізму, у які ён трапіў.
Са свіным грыпам у розных краінах свету змагаюцца пры дапамозе ўжо вядомых прэпаратаў: Таміфлю, Рыбаверын, Занамівір, Озелтамівір. А вось эфектыўны для барацьбы з сезонным грыпам Рэмантадын у гэтым выпадку не дапаможа.
З птушыным — шанцуе, а са свіным?
Медыкаў усяго свету сёння непакоіць адсутнасць прафілактычнай вакцыны супраць небяспечнага вірусу. Яе выпрацоўку ўскладняе той факт, што вірус грыпу імкліва відазмяняецца, нават у межах аднаго арганізма. І ўсё ж, па інфармацыі БЕЛТА, СААЗ звярнулася з просьбай распрацаваць вакцыну ад свінога грыпу да спецыялістаў інстытута медыка-біялагічных даследаванняў Butantan пры ўрадзе штата Сан-Паўлу, найвялікшага навуковага цэнтра такога профілю ў Бразіліі. Але на вынаходства вакцыны могуць пайсці месяцы.

Між іншым адзінкавыя выпадкі свінога грыпу лабараторна пацверджаны ўжо ў Іспаніі, Германіі, Францыі, Аўстрыі, Швейцарыі, Швецыі і нават у Польшчы. Рыхтавацца да найгоршага варта і нам, але думаць трэба пра найлепшае. Урэшце, птушыны грып, які даляцеў да ўсіх нашых суседзяў, дагэтуль абмінае Беларусь. А раптам і свіны грып не падкладзе нам свінні?

Як абараніць сябе ад свінога грыпу падчас эпідэміі?

РЕКЛАМА

1 Імкнуцца не наведваць месцы масавага
знаходжання людзей, нават адмовіцца ад грамадскага транспарту. Варта таксама пазбягаць людзей з сімптомамі вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі.

2 Рэкамендавана насіць марлевыя павязкі,
якія трэба змяняць кожныя тры гадзіны.

3 Прымаць прэпараты, якія разбураюць ме-
навіта гэты від вірусу: Таміфлю, Рыбаверын, Занамівір, Озелтамівір.

4 Перад ад’ездам за мяжу варта атрымаць
інфармацыю ў цэнтры гігіены і эпідэміялогіі пра стан захворванняў у адпаведнай краіне. Не лішне ўзяць у дарогу вышэйзгаданыя прэпараты.

5 Калі чалавек у вашым асяродку ўсё ж зах-
варэў, яго трэба ізаляваць, выклікаць лекара і ўсім начапіць марлевыя павязкі.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up