Новости / Культура

Настаўнік выйграў ноутбук

11.05.2009, 15:12 / remove_red_eye 139 / chat_bubble

Першае месца ў конкурсе «Ноутбук для актыўнага настаўніка» заваяваў старшыня Баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца.

У конкурсе прынялі ўдзел каля 60 настаўнікаў з розных гарадоў Беларусі.

Як расказаў «IP» Віктар Сырыца, на конкурс ён прадставіў віктарыны, якія проводзіў сярод гараджан, артыкулы, якія друкаваліся ў газетах Intex-press і «Наша слова», а таксама ўласна распрацаваныя схемы, табліцы і тэсты, некаторыя метадычныя матэрыялы па вывучэнні гісторыі Беларусі.

На думку журы, у склад якога ўваходзілі старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы» Алесь Лозка, былы амбасадар Беларусі ў Германіі Пётр Садоўскі, шматлікія навукоўцы і пісьменнікі, наш зямляк стаў лепшым у намінацыі «Настаўнік, сям’я, грамадства».

РЕКЛАМА

Падчас урачыстага падвядзення вынікаў конкурсу, якое адбылося 3 мая ў Мінску, Віктар Сырыца атрымаў ноутбук.

«Такі каштоўны падарунак вельмі спатрэбіцца ў маёй працы, – сказаў «IP» шчаслівы ўладальнік галоўнага прыза конкурсу. – З дапамогай ноутбука я змагу даваць сваім вучням яшчэ лепшыя веды па гісторыі Беларусі».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up