Автор: Intex-press

12:08, 23 апреля 2009

Культура

remove_red_eye 74

Масквічы паказалі нам усё

Напрыканцы свайго заключнага ў Беларусі канцэрта, які адбыўся ў баранавіцкім клубе New Sound Land 20 красавіка, вакаліст маскоўскага скейт-панк гурта Plush Fish Саша Чэлсі выступіў перад публікай у чым маці нарадзіла.

Не былі б гэта «плюшавыя рыбы», панкі з амаль дзесяцігадовым стажам. Трэба сказаць, у нашым горадзе маскоўскія госці былі ўжо не першы раз, таму адчувалі сябе як дома. На працягу ўсяго канцэрта яны шчодра расхвальвалі нашы дарогі і сыпалі рэверансы ў бок беларускіх супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, якія прыемна здзівілі іх сваёй ветлівасцю і ўмеркаванай насычанасцю на магістралях.

Канцэрт зацягнуўся да той гадзіны, калі на радзіме музыкаў, па іх прызнанні, звычайна ўжо кладуцца спаць… І здарылася непапраўнае. Лідэр гурта на імгненне знік і раптам вярнуўся да публікі цалкам голы, што было ўспрынята разагрэтым натоўпам за абсалютна адэкватны, лагічны кульмінацыйны момант.

Пасля такога выхаду ў народ саліст вялікіх і малых сцэн выканаў яшчэ некалькі песень, у тым ліку і кампазіцыю «Маніфест» беларускага праекта Ляпіс Трубяцкі. І гэта быў яшчэ адзін шчыры рэверанс госця з Масквы ў беларускі бок. І толькі пасля гэтай мажорнай ноты нашы ўсходнія суседзі зазбіраліся ў дарогу дадому. Сонны горад нарэшце ўздыхнуў спакойна.

РЕКЛАМА

P.S. Фотарэпартаж з канцэрта глязіце на сайце www.intex-press.by.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up