Автор: Intex-press

14:46, 16 апреля 2009

Культура

remove_red_eye 70

«Кассиопея» в NSL

Касмічны сінт-поп праект з Мінска «Кассиопея» выступіў 11 красавіка ў баранавіцкім клубе New Sound Land.

Коцік, Козлік і Нязнайка (удзельнікі гурта «Кассиопея») нагадваюць касмічных герояў, часова прапісаных на Зямлі. Гісторыя гурта пачалася яшчэ ў 90-х гадах мінулага тысячагоддзя. За гэты час героі паспелі зачаравацца зямным жыццём і расчаравацца ў ім. Музычны прадукт, які стварае «Кассиопея», нагадвае постмадэрнісцкую мяшанку з песенных і літаратурных цытат, гарадской дзіцячай міфалогіі і чыста дарослых высноваў пра жыццё, а таксама з псіхадэлічных калыханак-страшылак пра верабейчыкаў, каханне і смерць.

Найдзіўнейшы шызапоп, арбітальная акустыка, авангардны выбрык – такімі словамі крытыкі пазначаюць музычны вектар «Кассиопеи».

«Не верце ім. Яны кпяць з усяго і ўсіх. Тут няма ніякага крэатыву», – неаднойчы спрабаваў данесці ўсцешанай баранавіцкай публіцы невядомы Міша, які колькі разоў прарываўся на сцэну. Зрэшты, клавішнік «Кассиопеи» Коцік кожны раз з гэтым абсалютна пагаджаўся. І кожны раз музыкі працягвалі зачароўваць публіку.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up