Новости / Политика

БНР і жыхары мястэчка Моўчадзь

26.03.2009, 13:52 / remove_red_eye 134 / chat_bubble

Гэты дакумент зайшоў у архіве вядомы беларускі даследчык гісторыі БНР Анатоль Сідарэвіч

У савецкі час i некаторыя гісторыкі нашага часу настойліва паўтараюць міф пра тое, што народ не прызнаваў i не падтрымліваў Беларускую Народную Рэспубліку i яе ўрад у 1918 годзе. Таму, маўляў, БНР не ўтрымалася i не рэалізавалася як дзяржава, а беларускія сяляне не падтрымлівалі буржуазную і варожую ім БНР.

Хацеў бы такім «гісторыкам» параіць пачытаць двухтомны «Архіў БНР», апублікаваны ў 1998 годзе. Дзякуючы гэтаму твору можна пабачыць, як шмат людзей звярталіся да Народнага Сакратарыята (урада) Беларускай Народнай Рэспублікі па самых розных пытаннях.

Яшчэ больш зваротаў простых людзей у Народны Сакратарыят БНР не апублікавана да цяперашняга часу. Адзін з такіх дакументаў – зварот грамадзян мястэчка Моўчадзь (Баранавіцкі раён), які захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры i мастацтва.

РЕКЛАМА

У ім гаворыцца, што 7 ліпеня 1918 года сяляне мястэчка Моўчадзь просяць Народны Сакратарыят БНР прыслаць да іх «вучыцеля-беларуса, добра ведаючага нямецкую мову, каб ён мог бараніць інтарэсы беларусаў». Сяляне абяцаюць плаціць грошы настаўніку і нават прывезці яму казённых дроў.

Пад зваротам падпісаліся Іван Куляка, Ігнацій і Іван Тоўкачы, Восіп Сасноўскі, Аляксандр Гіруль, Іван Богуш, Аляксандр Данілевіч, Уладзімір Аляхновіч, усяго 12 подпісаў. Дакумент яскрава сведчыць, што простыя людзі лічылі БНР сваёй роднай дзяржавай і таму звярталіся з такімі пытаннямі.

Гэты дакумент знайшоў у архіве вядомы беларускі даследчык гісторыі БНР Анатоль Сідарэвіч, а сябры Таварыства беларускай мовы перадалі копію гэтага дакумента дырэктару Баранавіцкага краязнаўчага музея Станюк Ірыне Паўлаўне.

Толькі разам мы зможам больш даведацца не толькі пра гісторыю БНР, але і пра лёс тых людзей, якія тварылі гісторыю беларускай дзяржаўнасці.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up