Новости / Народные новости

Фотасесію ў Баранавічах маладафронтаўцы выдалі за акцыю салідарнасці?

17.03.2009, 13:56 / remove_red_eye 77 / chat_bubble

“У Дзень Салідарнасьці баранавіцкія маладафронтаўцы зладзілі некалькі акцый памяці”. З вялікім задавальненнем прачытала гэтую навіну на розных сайтах.

Аказалася, “актывісты Баранавіцкага Маладога Фронту сталі ў цэнтры гораду, ля каменя гарадам-пабрацімам, з партрэтамі зьніклых беларускіх палітыкаў”.

 Толькі потым я зразумела, што менавіта аб гэтым мне ўчора расказвала знаёмая, якая працуе як раз насупраць гэтага каменя, дзе быў зроблены здымак.

А яна расказала, што гадзін каля шасці нейкія маладзёны падышлі да камня, паклалі на яго сцяг, узялі лістоўкі, пафоткаліся, сцяг звярнулі і пайшлі.

РЕКЛАМА

Усё! Гэта адняло тры хвіліны!

Такая вось акцыя пратэсту. Віртуальная.

Да і цэнтрам гораду гэта можна назваць толькі ўмоўна. Паглядзіце на фота. Шмат вы бачыце там мінакоў?

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up