Новости / Общество

У Баранавічах выстаяла толькі адна школа

5.03.2009, 12:22 / remove_red_eye 153 / chat_bubble

З пачатку эпідэміі грыпу ў Баранавічах на карантын не была закрыта толькі СШ № 21.

Па інфармацыі ўрача-эпідэміёлага ДУ «Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Таццяны Афонік, карантынныя мерапрыемствы ўводзіліся сёлета ў 30 навучальных ўстановах горада і раёна.

Па стане на 4 сакавіка ўсе гарадскія навучальныя ўстановы пачалі працу ў звычайным рэжыме. Зачыненымі застаюцца Малахоўская, Ляснянская, Падгорненская, Валахвоўская, Русіноўская і Мілавідская школы. Цікава, што летась падчас эпідэміі грыпу ў Баранавічах заняткі спыняліся толькі ў ліцэі № 1.

«Пасля закрыцця школ дзеці пачалі менш кантактаваць, і, як вынік, сёння мы назіраем у горадзе невялікі спад узроўню захворвання на грып і вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, – заўважыла Таццяна Афонік. – Аднак казаць, што гэта тэндэнцыя працягнецца і далей, яшчэ рана».

РЕКЛАМА

Пакуль усе карантынныя мерапрыемствы ў Баранавіцкім рэгіёне застаюцца ў сіле.

Кантрольны ўзровень захворванняў на грып і вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі на мінулым тыдні ў Баранавічах быў перавышаны ў 4,8 разы. Дыягназ грып ставіўся ў 77% хворых

(2 698 выпадкі). Усяго з пачатку эпідэміі на ВРВІ і грып у Баранавічах перахварэлі 9 412 чалавек.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up