Автор: Intex-press

13:37, 26 февраля 2009

Культура

remove_red_eye 98

У дзень роднай мовы бібіліятэка атрымала падарунак

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, сябры “Таварыства беларускай мовы” падарылі чытачам Цэнтральнай бібліятэкі імя Валянціна Таўлая кнігу “Беларускі Трышчан”.

Гэты рукапіс быў знойдзены ў Познанскай бібліятэцы Рачыньскіх і толькі цяпер надрукаваны.

Трышчан – малады прынц Карнавалійскі, які закахаўся ў ірландскую прынцэсу Іжоту. Гэта рамантычная гісторыя абышла ўсю сярэднявечную Еўропу, была прыкладам і сімвалам чысціні пачуццяў і кахання. Кожны сярэднявечны рыцар хацеў быць падобным на Трышчана, а паненка марыла сустрэць у сваім жыцці такога ж рыцара.

Невядомы навучэнец беларускага езуіцкага калегіума пераклаў гэты твор на старабеларускую мову, якая была мовай навучання да сярэдзіны XVII ст.

РЕКЛАМА

Дык чытайце і ганарыцеся “Беларускім Трышчанам”, які сведчыць аб нашых глыбокіх сувязях з еўрапейскай і хрысціянскай традыцыямі.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up