Автор: Intex-press

10:19, 19 февраля 2009

Общество

remove_red_eye 119

Грып бярэ Баранавічы ў абцугі

З 11 лютага ў Баранавічах уведзены карантын па грыпе. У трох школах Баранавіцкага раёна і гарадской сярэдняй школе № 4 адменены заняткі.

Па словах урача-эпідэ-міёлага ДУ “Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Таццяны Афонік, адпаведная пастанова галоўнага санітарнага ўрача горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна была вынесена пасля таго, як 6, 9 і 10 лютага эпідэмічны парогавы ўзровень захворвання быў перавышаны болей, чым у тры разы (у сярэднім за мінулы тыдзень – у 3,8 разы).

Згодна з пастановай у грамадскіх установах уведзены маскавы рэжым, забаронены масавыя мерапрыемствы ў дзіцячых дашкольных і школьных установах і абмежаваны агульнагарадскія масавыя мерапрыемствы.

Па словах Таццяны Афонік, штодня ў рэгіёне фіксуецца ад 500 да 700 выпадкаў грыпу і вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ). Усяго за мінулы тыдзень зарэгістравана 2 711 выпадкаў ВРВІ (з іх 1 465 – грыпу). Больш за палову хворых на грып – дзеці.

РЕКЛАМА

Па стане на 17 лютага, у трох школах Баранавіцкага раёна і гарадской сярэдняй школе № 4 уведзены карантын. Колькасць адсутных у іх вучняў з прычыны грыпу вагалася ад 31% да 50%.

Летась на гэты час сітуацыя выглядала крыху лепш, парогавы ўзровень захворвання быў перавышаны ў 3,4 разы.

“Чакаецца, што сёлета эпідэмія грыпу будзе сярэдней інтэнсіўнасці, але колькі яна працягнецца, сказаць складана”, – пракаментавала Таццяна Афонік.


КАМЕНТАРЫЙ спецыяліста

Валянціна Слабко, урач-валеолаг:

– У перыяд павышэння ўзроўню захворванняў грыпам і ВРВІ, вярнуўшыся з вуліцы ў кватэру, трэба перадусім памыць рукі, прапаласкаць горла, пачысціць нос. Можна намыліць палец мылам і змазаць пярэднія аддзелы носа, пасля добра высмаркацца. Затым прамыць нос вадой, пры насмарку – фізіялагічным растворам (0,9% NaCl). Пасля гэтага трэба прамасіраваць крылы носа з абодвух бакоў і памыць твар. Толькі пасля такой санацыі можна падыходзіць да сваёй сям’і. Не лішнім будзе змазаць праходы носа  аксалінавай маззю і прыняць для прафілактыкі грыпу рэмантадын.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up