Новости / Общество

У Баранавіцкім раёне – карантын па грыпе

12.02.2009, 11:47 / remove_red_eye 81 / chat_bubble

Пастанова пра спыненне заняткаў у Ніжне-Чэрніхаўскай базавай агульнаадукацыйнай школе была вынесена 6 лютага.

Па словах урача-эпідэміёлага ДУ “Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Таццяны Афонік, такое рашэнне было прынята пасля таго, як 5 лютага на заняткі не з’явілася палова вучняў, якія захварэлі на грып і вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі.

Сёлета гэта першая школа ў рэгіёне, дзе колькасць адсутных з прычыны прастудных захворванняў перавысіла дапушчальныя 30%. У іншых школах горада і раёна гэты ўзровень складае каля 20% ад агульнай колькасці навучэнцаў.

“На мінулым тыдні мы назіралі пагаршэнне сітуацыі па грыпе ў Баранавічах і Баранавіцкім раёне, – паведаміла Таццянга Афонік. – У пятніцу кантрольны парогавы ўзровень захворвання ўпершыню быў перавышаны ў 3,9 разы. Аднак у выхадныя дні рэгістраваліся ўжо адзінкавыя выпадкі грыпу”.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up